Ігар Вясялушка
ЗОСІНЫ НОЖКІ
Прачнулась матулька, не, не падалося,
Так, скінула коўдра дачушачка Зося.
Махае ў паветры нагамі малымі.
Калісь будуць хлопцы цягацца за імі.
Так, ёсць ў матулькі і таткі здабыткі –
І кульшачкі гэткі і спрытныя лыткі.
Пакуль ні па сьцежцы яшчэ, ні па ложку
Не бегалі гэты пяшчотныя ножкі.
Матулька цалуе ў ступачкі гэты –
І толькі смяецца малая кабета.
07.01.00