на галоўную


Ігар Вясялушка


  

ЛЮСТЭРКА

 

Янка наш цікавіцца,

а спытаць не ўмее,

хто за шклом хаваецца

ён не разумее:

 

на яго глядзіць дабітна,

вочкі як у таты –

гэта нейкі хлопчык спрытны

і такі ж мурзаты.

 

Смокча нібыта свае

Янкавы цукеркі –

убачыў Янка наш сябе

ў маміна люстэрка.

 

05.01.2000 


 

наступная старонка   >

 

 на галоўную

 



Используются технологии uCoz