Ігар Вясялушка
"КАРЫСНЫЯ ПАРАДЫ"
Як раніцой уставаць не хочаш,
Ты шчыльненька заплюшчы вочы,
І броўкі хаткаю злажы.
Каб зразумелі ўсе наўкол,
Што гэта, пэўна, сьпіць анёл.
Мо пашкадуюць разбудзіць...
Хутчэй за ўсё не пашкадуюць –
Сьвятло запаляць і пайдуць.
Залезь пад коўдра як-нібудзь –
Хай апрануць спачатку ногі.
А можа сёньня, дзякуй богу,
Забудуць пра цябе наогул!
Не адбылося. Не забылі.
У ваннай воду ўключылі,
І цябе мыцца запрасілі,
А самі пайшлі піць гарбату...
Ні ў якім разе ты не мыйся!
А па струменьчыку вады
Рукой вадзі: туды-сюды.
І мокрым пальцам асьцярожна
Даткніся вочак ты, і ўсё.
Навошта табе чысьціць зубы,
Калі ў хуткім часе сьнедаць.
Дарослым гэта трэба ведаць –
Упэцкаюцца зубы зноў.
Падзьмі на шкляначку гарбаты,
На булку з маслам паглядзі,
Устаўся ў сьцену і сядзі.
Калі бацькі спазняцца будуць,
То будзе ўжо не да яды.
Каб паважалі ў садку,
Ім пакажы сваю натуру.
І не ідзі на фізкультуру,
І сядзеш першы да стала,
Пакуль астатнія там скачуць.
Калі на двор пачнуць зьбірацца,
Забудзь наўмысна ў шафцы шалік,
А ў шапцы тасьмы развяжы.
Ты ж помніш, што калі ты хворы,
Цябе кахаюць без мяжы.
І ў садок ісьці не трэба!
Нічога лепшага няма,
Як пахварэць цалюткі дзень –
Надзень на твар пакуты цень,
І прынясуць табе цукеркі,
І мульцікі глядзець дазволяць!
Цукеркі ўсе не еш зараз,
Зрабі цукерачны запас.
А потым не пайдзі вячэраць,
Скажы, што хворы, усе павераць,
А сам пад ложак, і з'еш ўсе!
(Каб пазайздросьціла сястра).
Ніколі не слухАй бацькоў -
Заўсёды будзеш ты здароў!
Рабі што хочаш, еш цукеркі,
І толькі бруднымі рукамі –
Дзяцінства ў цябе адно!
21.10. 2008