на галоўную


Ігар Вясялушка


 

НА КАЛЯДЫ

 

 

На каляды, на калядкі

Мама выпеча аладкі.

Татка ў цёрле круціць мак,

Ото ж дзецям будзе смак.

Вымакнуць галушкі ў сыце,

Отож будзе дзеткам жыце!

(Каб з поў-дня таго жыцця ... )

Для таго ж і ёсць куцця.

 

Зорка там, дзе Віфлеем.

- Да стала ужо хадзем!

І не трэба "калі-ласкі" –

З макам і блінцы і цясткі.

 

- Дзякуй Богу прычакалі,

Так, на год сталей мы сталі.

 

Успомнім дзедавы абрады.

Нам на тое і ёсць каляды,

Каб ніхто з нас не забыўся –

Сёньня Хрыстос нарадзіўся!

Сьпіць ў сене немаўлятка.

 

Дзелім між усіх аплатку,

Ляжыць сена пад абрусам.

А сківіцы без прымусу

Ходзяць - смашная куцця.

 

У ясьлях божае дзіця,

Пастушкі пасуць ягняткі.

 

Сьвецяць зоркі на калядкі.

 

На каляды, на калядкі

Дзеці туляцца да таткі.

Варажба ідзе ля печы,

Хутка будзе сьвяты вечар.

 

06.01.2000


 

наступная старонка   >

 

 на галоўную

 



Используются технологии uCoz