на галоўную


Ігар Вясялушка


  

ВУШАНКА

 

Скачу я вясёлы ад ранку,

Ёсьць сэрцу дзіцяці ўцеха.

Купілі мне шапку-вушанку

З трусінага цёплага меху.

 

Вазьму адхілю ў шапцы вушы,

На тасьмы яе завяжу.

Мазгі яна грэе і душу,

Надзену яе і сяджу.

 

Ці ў рукі вазьму і аж млею,

Такой на ўсёй вёсцы няма.

У момант такі разумею –

Загінуў той трус не здарма.

 

Так люба вушаначка гэта,

Што словаў няма, каб сказаць.

Насіць яе буду да лета,

І, пэўна, у ёй буду спаць.

 

27 /03 /2007


 

наступная старонка   >

 

 на галоўную

 



Используются технологии uCoz