на галоўную


Ігар Вясялушка


 

Да дня бясьпекі руху

 

***

Ніхто не хоча сабе лёсу –

Здаровым трапіць пад калёсы.

На плечы флікер начапі,

І аглаблёвую не пі.

 

***

Каб не выкідваць грошы на лекі,

Лепш прышпіліся пасам бясьпекі!

 

***

Не абарыген, пан, не індзеец?

Няхай ездзіць пан, як еўрапеец.

 

***

Жыццё на светлафоры не спыняецца,

Хто зразумеў яго, той не спяшаецца.

 

***

Тых беларусаў й так не шмат,

Дык саступі дарогу, гад!

 

***

Калі дайдзе да чалавека:

Машыны - гэта небяспека.

Калі ты не дурны, як бот –

Не лезь пад колы, пешаход!

 

***

Няма вайны, ні землятрусаў –

Машыны ціснуць беларусаў.

 

19.02. 2008 


 

наступная старонка   >

 

 на галоўную

 

Используются технологии uCoz