на галоўную


Ігар Вясялушка


 

ГУМОВІКІ

 

Сёньня мама прынесла з работы

Мне гасьцінчык – гумовыя боты!

Зіхацяць на сьвятле – нібы шкло.

І нагам маім будзе цяпло.

 

Да спадобы гумовікі гэткі,

На дварэ пазайздросьцяць падлеткі.

Ані дзюркі – не пусьцяць ваду.

У панядзелак у школу пайду.

 

Стану ў лужыну – не пабаюся,

У гумовіках не ўтаплюся.

Мне пад сілу любыя дарогі,

І пры гэтым сухюткія ногі!

 

19 /03 /2007 


 

наступная старонка   >

 

 на галоўную

 



Используются технологии uCoz