Ігар Вясялушка
1.
Мой тата – ахоўнік.
Працуе ў калгасе.
Пільнуе кароўнік.
Заўсёды пры мясе.
2.
А мама на касе –
Гандлярка хароша.
Як тата пры мясе,
То мама пры грошах.
3.
Я хлопчык сьвядомы,
Урокі вучу.
Пра тое, што дома
Заўсёды маўчу.
16/08/2006