на галоўную


Ігар Вясялушка


 

 

 

БАЦЬКАВА КАЛЫХАНКА

 

Сьпі, сыночак, люлі-люлі,

Пакуль дома ў матулі.

Сьпі, маленькі, ляж на бок.

Аддамо цябе ў садок.

 

Выхавацельніца там

Малых ставіць па кутам.

Не пакорміць цябе з лыжкі,

А прымусіць гартаць кніжкі

Без малюнкаў і без здымкаў.

Дзеці забяруць машынку,

Адламаюць у ёй калёсы –

Вось пачатак твайго лёсу,

Месца зьдзекам і пакуце.

Божы дзень стаяць у куце!

 

І так, сынку, ўсе жыцьцё,

(Ажно ў грудзях калацё) –

Школа, войска, інстытут...

Напакутуешся тут.

 

А наразе сьпі, сынок,

Хутка аддамо ў садок.

 

XI / 2006 


 

наступная старонка   >

 

 на галоўную

 



Используются технологии uCoz