на галоўную


Ігар Вясялушка


 

МАМА - ДАКТОРКА

 

Наша мама дакторкай працуе,

І дзяцей і дарослых ратуе.

 

Калі зьелі вы нешта не тое,

Мама высьветліць што там такое.

 

Зробіць клізму, кампрэс ды укол,

Дасьць таблету парацэтамол.

 

Уцякаюць ад мамы хваробы,

Ды трасуцца са страху мікробы.

 

Носяць маме цукеркі ды кветкі,

Паважаюць старыя і дзеткі.

 

Для людзей наша мама – дакторка,

А для таты – сапраўдная зорка!

 

XII /2008 


 

наступная старонка   >

 

 на галоўную

 



Используются технологии uCoz