Ігар Вясялушка
УЗГАДАЎШЫ БЛЁКА
Ноч, вуліца, ліхтар, аптэка,
І бессэнсоўнае сьвятло.
І сэнсу тут для чалавека
Няма, і можа не было.
Памрэш, пачнеш усё ад веку...
Ізноў ты тут не гаспадар.
Зноў ноч, зноў бачыш ты аптэку,
І вуліцу і свой ліхтар.
02 / 12 / 2006