Ігар Вясялушка
***
У бабулі ем ласунак,
Пазіраю на малюнак,
Вытканы што на дыване.
На малюнку пан і пані:
Пані на канапу села
І так сама нешта ела.
Можа пан ёй у падарунак
Прывалок якісь ласунак.
Пані з панам пьюць харбату,
На мяне глядзяць у хату.
11/2005