Ігар Вясялушка
ПАСТУШОК
Падыйшла да нас калейка.
Да сьвятла ўстае Андрэйка.
Як дарослы з дзедам зноў
гоніць у поле ён кароў.
А на выгане кароўкі,
маюць важныя вандроўкі.
Трэба ім ўвесь дзень хадзіць,
каб у вечар напаіць
малаком салодкім нас.
Цэлы кубачак зараз
вып'е стомлены хлапец.
Скажа маці: - маладзец.
І пра гэта ўсе сцішок
напісаў той пастушок.
07.01.00