на галоўную
Ігар Вясялушка
ВЕРШЫК НА КАЛЯДЫ
А наш Янак на каляды
(ўсё, як мае быць)
да дзіцячага да саду
найхутчэй ляціць.
Дзед-Марозавы цукеркі
атрымае першы –
сёньня Янак без паперкі
ўсім раскажа вершык.
05.01.2000
наступная старонка >