Ігар Вясялушка
РАНІЦОЮ
Першы дзень сьвятых калядак.
Бацька ўбачыў непарадак,
Дзецям справа ёсьць ад ранку –
Нехта сьпёр з варотаў брамку,
Завалок аж да мяжы.
Хіба жарты то, скажы.
(Ў мінулым року зьнялі прасла –
Да гэтуль лёс яго не ясны!)
А што зробіш, нема рады,
Калядоўшчыкі ў каляды
Да стола хто сесці варты,
А ў каго такія жарты!
Мы так сама дзецьмі былі,
У каляднікі хадзілі –
У потайкі ад таткі й мамкі
Ў суседзяў сьцёглі брамкі.
06.01.2000