Ігар Вясялушка
МОЙ ТАТА
Адчыняць лячу вароты –
Едзе тата мой з работы!
Мне з кішэні, альбо з клунак
Выме цацку, ці ласунак.
Вельмі тата наш харошы,
Зарабляе тата грошы,
За віном не ходзіць у краму,
І зусім не крыўдзіць маму!
12 / 11 / 2006