на галоўную


Ігар Вясялушка


  

У ноч з 30 на 31 сакавіка 2007 года да ўсіх нумароў экстраных службаў "01", "02", "03", "04" у пачатку дадаецца лічба "1"

[з паведамленьня РУП "Белтэлекам"]

 

102 - МІЛІЦЫЯ

 

Убачыў Стас, што ля ракі

Крадуць у полі буракі.

Але не разгубіўся ён,

Схапіў мабільны тэлефон:

"Адзін, нуль, два" – тэлефануе.

І сам міліцыю пільнуе.

Быў тэлефон гасьцінцам таты.

Так селі злодзеі за краты!

 

За гэта старшыня калгаса

Ўдзячна ціснуў руку Стаса.

Шчасьлівы хлопец бег да хаты,

Яшчэ не ведаў ён дзе тата...

 

Не пазайздросьцім Стасу мы,

Бо бацька вернецца з турмы.

 

 

 

101- ПАЖАРНАЯ

 

Каб не ісьці ў школу Ян

Прыдумаў надта хітры плян.

Паціху раніцой у брата

Ўзяў тэлефон (гасьцінец таты).

Набраў: адзін, нуль, адзін зноў,

І страшным голасам зароў:

"Ратуйце! Полымя ў твар!

У школе я, пажар! Пажар!"

Ляцяць машыны МЧС,

Наш Янак уцякае ў лес.

 

Пазалівалі ўсё вадой.

Не да ўрокаў у школе той!

 

Непаўналетні Ян, таму

Зноў бацька трапіў у турму!

 

 

 

103 – ХУТКАЯ ДАПАМОГА

 

У вясновую было пару –

Ян закахаўся ў медсястру.

Алеж дарослая ўжо тая,

Заходы Яна адвяргае.

 

Дамовіўся тады ён з братам.

Каб выклікаць яе да хаты

Пабіліся, як быццам зноў.

Даў Стасу ў нос – пабегла кроў,

Пазалівала усю падлогу.

Час клікаць хутку дапамогу!

Адзін набраў ён, нуль і тры

Візіт чакае мед-сястры.

Не адкруціць усё назад –

Прыехаў ратаваць медбрат.

 

Тым часам бацька йшоў з турмы...

 

 

 

104 – СЛУЖБА ГАЗУ

 

Блакітнае паліва – сумесь прапана з бутанам.

Пліта з Бярэсьця "Гэфэст" – у хаце толькі Стас з Янам.

Запалкі, вытворчасьць Барысаў – струменіцца газ па кватэры.

Каб бацька не сеў, то б паклікаў службу "адзін, нуль, чатэры".

 

17/03/2007 

 

(яшчэ вершыкі пра Стаса и Яна)


 

наступная старонка   >

 

 на галоўную

 



Используются технологии uCoz